epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Прыйсці да вас, у ваш працоўны дзень...»

Прыйсці да вас, у ваш працоўны дзень,

Не госцем, а паплечнікам у працы

І не адстаць ад вас ні ў чым, нідзе,

Высокай выпрацоўкі дабівацца.

 

Не дзеля славы, не дзеля выгод,

Абы хоць раз адчуць душою гэта,

Што шчыра прызнае мяне народ

Як роднага і блізкага паэта.

Дайсці б мне вершам да душы яго,

Нібы ў свой дом. І жыць бы там заўсёды.

І каб не згас радкоў маіх агонь,

Калі жыццё маё загасяць годы.

1964 г.


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан