epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Прылячу я песняй

Прыляцець да вас бы звонкай песняй

У дзень Кастрычніцкага свята...

Праляцець над Сожам, над Палессем,

Над Радзімай, вольнай і багатай.

Са зваротнай хваляю сустрэчнай

Апусціцца б мне над Маладзечнам.

А затым у дом ваш, дом калгасны

Заляцець бы птушкаю крылатай,

Паглядзець, як жывяце вы шчасна,

Як святкуеце сягоння свята...

...Члены вашай дружнае арцелі

Стол святочны з радасцю абселі,

Падняліся, зазвінелі чаркі.

Просіць слова брыгадзір вусаты,

Ўсталі паляводы і даяркі,

Ордэнамі зазіхцела хата.

На пачэсным месцы ўсталі трое

З Залатымі Зоркамі — героі.

Хай цвіце Радзіма — наша маці,

Хай жыве народ — магутны волат,

Хай бытуе шчасце ў нашай хаце!

Сцяг наш ясны — Серп на ім і Молат,

Ён вядзе да шчасця ўсе народы

Шляхам міру, працы і свабоды.

Ясны дзень Кастрычніцкага свята —

Светлы лёс прынёс у нашу хату!

1965 г.


1957?

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан