epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Ранак у Маскве

Яшчэ над яузскай далінай

Туман калышацца сівы,

А ранак запаліў рубіны

На вежах залатых Масквы.

 

Ужо азваліся куранты,

І на раздольны кліч зары

Спяшаюцца не экскурсанты,

А масквічы — гаспадары.

 

Жанчыны — як на сенажаці —

На ўвесь размах рабочых рук

Мятуць, ды не падлогу ў хаце,

А вулічны асфальт і брук.

 

Каб новы дзень след новы кінуў,

Дня учарашняга сляды

Змываюць рупныя машыны

Крылатай радугай вады.

1962 г.


1961; 1962

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан