epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Ростань

Зоры ясныя мігцяць уночы,

Над лугамі сцелецца туман...

Я табе прызналася сама,

Што люблю усёй душой дзявочай.

Добра нам адным сядзець у змроку,

Слухаць плёскат абамлелых хваль.

Толькі к сэрцу падступае жаль:

Ты паедзеш ад мяне далёка!

Вецер холадам у твар дыхнуў,

Сціснуў ты мацней мае далоні

І сказаў паціху: — Я адчуў сягоння,

Што люблю, люблю цябе адну.

Любы мой, і там, на рубяжы,

Куды заўтра едзеш без развагі,

Ты любоў і вернасць беражы,

Як салдат ваенную прысягу.

1954 г.


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан