epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Сэрца

Сэрца просіць песні шчырай і вясёлай,

У сэрцы поўна думак радасных і кволых,

У сэрцы поўна ласкі мяккай і лагоднай,

Дык прыйдзі сягоння да мяне,

мой родны!

Шэрай мглой адзеўся цёплы,

летні вечар,

Запалілі зоры залатыя свечы,

У маім пакоі цеплыня і ціша,

Пад акном таполя смольным пахам дыша.

Прыйдзеш ты, мы сядзем ля акна абое,

Будзе мне так добра,

шчасна так з табою,

Ты мяне прытуліш да грудзей лагодна...

Добра мне з табою, цёпла мне, мой родны.

Ў песеннае кола лёгка ўюцца словы,

Сэрцам я спяваю мой матыў вясновы,

Аж пральецца песня з сэрца ў поўны голас,

Калі вытча думка слоў агнёвых кола.

Запяю я звонка аб шчаслівай долі,

Што і нам з табою акрыліла волю,

Акрыліла думы, акрыліла грудзі

Дзень тварыць натхнёна той —

што заўтра будзе.

Мы з табой таксама дзень ствараем гэты

Для краіны нашай, для зямлі Саветаў,

Праца наша сцеле ясную дарогу,

Па якой ахвотна ходзіць перамога...

Чуеш, марш нам граюць залатыя трубы,

Дык жа пойдзем разам праз жыццё, мой

любы!

1968 г.


1968

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан