epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Сказаў любімы...

Сказаў мне ён: — Якая ты прыгожая!

І з цеплынёю глянуў мне у вочы.

Ці праўда гэта? Ці сказаў так, можа,

Бо іншай праўды мне сказаць не хоча...

 

Ішлі гады...

З іх кожны, йдучы міма,

Якойсьці рыскай часу твар мой значыў...

О, як жа моцна любіць мой любімы,

Калі тых рысак часу ён не ўбачыў!

1951 г.


1951

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан