epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Скажы, мой сын...

Любіць старых...

Ці ёсць за што?

Скажы, мой сын, хлапчук мой юны,

Вось ты ўжо увайсці гатоў

У светазорны дзень Камуны...

 

А гэты ж дзень не сам прыйшоў,

Мы да яго шляхі масцілі,

Не раз тут пралівалі кроў

І потам густа іх расілі.

 

Мы тут без часу паляглі

Ад куль варожых у магілы,

Каб шчасце роднае зямлі

Квітнела вечна з новай сілай.

 

Дык калі з галавой сівой

К табе стары падыдзе ціха,

Ты не спяшай, ты з ім пастой

І не жадай старому ліха.

1969 г.


1969

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан