epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Стаіць хвоя ў полі...»

Стаіць хвоя ў полі,

Думае панура:

Што тады з ёй будзе,

Як спануе бура?

 

Як тужліва хмары

Паплывуць па небе,

Як застогне вецер,

Веткі пацярэбе?

 

Ох, тады нямала

Пагубляе сілаў,

Не раз сведкай будзе

Не адной магілы!

 

Адно маю веру,

Што заблісне сонца,

Лёгка ў сваім краю

Будзе жыць сасонцы!

1909


1909

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан