epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Суайчынніку

Ты за мяжой.

А сэрцам дома. З намі.

Цябе туга грызе. І ты начамі

Сніш аб зямлі, дзе нарадзіўся ў хаце,

Дзе калыханкі табе пела маці...

Ты за мяжой. Такая твая доля!

А край свой не забудзеш ты ніколі.

Ні ліп тых, што шумелі каля дома,

Ні яблынь, што цвілі ў садку, вядома,

Ні тую ніву, што араў калісьці...

Мы ведаем — ты не знаходзіш выйсця.

Адчуй цяпло братэрства і спагады

І ведай, мы сустрэчы былі б рады

З табой,— калі душой ты верны з намі

І сніш аб нас замежнымі начамі.

1959 г.


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан