epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Шуміць віхура

Шуміць віхура,— каля мола

Аб бераг грозна б’юцца хвалі.

Блішчыць ад пырскаў камень голы,

А скалы нерухома ўсталі.

Няхай сабе бушуе бура,

Маяк-вястун стаіць высока

І кідае пурпурным вокам

Надзеі бляск у мрок пануры.

Зямля мая! Зямля Саветаў,

Краіна творчай, ўзнёслай працы,—

Як хутка ты змагла падняцца,

Стаць моцнай на здзіўленне свету!

Маяк высокі добрай волі

Відаць далёка людзям шчырым.

Край родны, дарагі да болю,

Ты стаў аплотам шчасця, міру.

1959 г.


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан