epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Сыны савецкае Радзімы

Аб чым ты думаеш, стары,

Прысеўшы ў скверыку на лаўцы?

Зрок успамінамі гарыць,

І вочы радасцю іскрацца.

Ты выжыў. Ты ідзеш цяпер...

Хоць галава, як снег, збялела,

А толькі вер, і моцна вер,

Жыццё тваё не адшумела.

Ты помніш грозныя гады,

Геройскіх спраў жывое дзіва...

Калі пазбыліся бяды

Мы ў пераможны дзень шчаслівы.

Ты помніш дзень той, помніш ты,

Як дакацілася ў акопы

Сярод начное цемнаты:

«Мір засвяціўся над Еўропай!»

Мір ветрам цёплым праляцеў

Над кантынентамі ўсімі,

Заткнуў гармат смяротны зеў

І песняй зазвінеў над імі.

А тыя ўсе, хто к нам прыйшлі

Жывымі з полымя і дыму,—

Сыны і маці і Радзімы,

Гаспадары сваёй зямлі.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан