epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Табе

Кахай мяне! Ў мяне сяброў нямала,

Ёсць родныя. Ды ўсе жывуць сабой,

І толькі верная твая любоў

Са мной мой век адгаравала.

Кахай мяне! Душа спагады хоча,

Каб адпачнуць, як птушка у гняздзе.

І родзіцца настрой жывы — пакрочыць...

Туга, як дожджык летні, ападзе.

І будзе зноў цяпла і сонца многа,

І будуць песні, будуць вершы зноў —

Паможа іх стварыць твая любоў,

Якая мне заўжды была падмогай.

1956 г.


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан