epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Таму мне сумна жыць на свеце...»

Таму мне сумна жыць на свеце,

Што я, не ведаю чаму,

Стаю - як колас, што зіму

Сустрэў на полі, у замеці...

Суровы вецер дрэвы гне,

Мароз бязлітасны лязгоча...

А я... заплюшчу шчыльна вочы,

Хай студзіць гора - белы снег...

Я сэрца гору не аддам,

Вясна узнімецца над краем!

Сплыве мой боль - як бурна ў маі

Сплывае чорная вада.

 

1937

 


1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 1. Вершы.; Паэма [Аўт. уступ. артыкула Д. Чаркасава]. -- Мн.: Маст. літ., 1981. -- 302 с., 1 с. іл.
Крыніца: невядомая