epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Таму мне сумна жыць на свеце...»

Таму мне сумна жыць на свеце,

Што я, не ведаю чаму,

Стаю — як колас, што зіму

Сустрэў на полі, у замеці...

Суровы вецер дрэвы гне,

Мароз бязлістасны лязгоча...

А я... заплюшчу шчыльна вочы,

Хай студзіць гора — белы снег...

Я сэрца гору не аддам,

Вясна узнімецца над краем!

Сплыве мой боль — як бурна ў маі

Сплывае чорная вада.

1937


1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан