epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Ткачыха

Ткачыха ходзіць ля станкоў,

Гудуць маторамі машыны.

Тканіны з іх плывуць ракой,

Плывуць дабротныя тканіны.

Вось шоўк чырвоны. Будзе сцяг,

На ім — выносны герб Радзімы

Ў пшанічных спелых каласах

І вобраз Леніна любімы.

А вось і для сукенак шоўк —

Зялёны, жоўты, белы, сіні.

Тут і аснова, і уток

Спляліся ў дзіўную тканіну.

Ткачыха ходзіць ля станкоў

І больш як можна выткаць хоча,

Бо сёння трэба шмат шаўкоў

Сялянам нашым і рабочым.

1959 г.


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан