epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Тон спачатку быў ціхутка-ціхі...»

Тон спачатку быў ціхутка-ціхі,

Быццам хто крануў струну лагодна,

Быццам тонкі ўсхліп вады падлёднай

Ці зарніц прабліснулі успыхі.

Потым нейкім нечуваным дзівам

Загучала стройна ў паўгалоссі,

Заіграла радужным матывам,

Шырай, шырай, шырай пралілося.

Потым сціхла. Ледзь звінела глуха

І пад столлю стомлена завісла.

Як вясною наледзь — тая скруха,

А між хмар вясёлак карамысла...

1960 г.


1960

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан