epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Туга

Прыйшла ты да мяне ў паўночны ціхі час,

Прысела на маёй раскіданай пасцелі,

І сон мой адляцеў кудысь далёка ўраз,

І мары светлыя кудысьці адляцелі,

І былі мы з табой ў паўночны ціхі час...

 

І ўраз зайшлася я ў галубленнях тваіх,

Ты абвіла мяне гарачымі рукамі,

Палючых вусн агонь лёг на грудзях маіх,

А ў вочы мне сваймі панурымі вачамі

Ўпілася ты, і мёрла з мук ў абдымках я тваіх...

1914


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан