epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

У лесе

Нешта звонкае, звонкае, звонкае,

Што як песня ўлівалася ў душу,

Аказалася тонкай сасонкаю

Паміж елачак, быццам заснуўшых.

Меднастволая ўзняла высока

Кучаравае, тонкае вецце,

Каб яго песціў радасны вецер,

Што з-пад самых прымчаўся аблокаў.

І мне сняцца далёкія годы,

Дні дзяцінства. І вёсны і зімы —

Цёмны бор наш, і край мой любімы.

І краса яго дзіўнай прыроды.

1956 г.


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан