epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

У маі

Схвачана бярозка полымем зялёным,

Трапяткая ўстала перад стройным клёнам,

Мусіць, спадабаўся, белай, клён прыгожы,

Ён такі, што кожнай спадабацца можа.

Ззяе ў сонцы лісцем, статны і высокі,

Сіла веснавая ў жылах гоніць сокі,

Хочацца бярозцы, каб падняўся вецер,

Каб крануцца лісцем да кляновых веццяў.

Зашумела бура, наляцела грозна,

Хіліцца да клёну белая бяроза,

Ён яе карону затуліў ад буры,

Вецці ім змяшала і спляла віхура.

Дождж прайшоў. Вясёлка звісла над

бярозкай,

Як шчаслівай долі палымяны росквіт.

І прыгожа дрэўца зіхаціць ліствою

І ківае шчасна светлай галавою.

Ветрык іх лагодна песціць і гайдае,

І цвіце на веццях радасць маладая.

1959 г.


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан