epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«У вясёлую песню, бывае...»

У вясёлую песню, бывае,

Уплятаецца сум.

Адчуеш яго — і ўзнікае

Прыгнечанасць дум...

А музыка ў звонкі, бравурны,

Уліваецца тон.

А побач як быццам хаўтурны

Калышацца звон.

А радасць і смутак — як сёстры,

Ад іх не адстаць,—

З калыскі — да ўзгорка пагосту,—

Дзе смерці пячаць.

1966 г.


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан