epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Ўнукі... Гэта дзетак нашых дзеці...»

Ўнукі... Гэта дзетак нашых дзеці.

Нам яны за дзетак даражэй.

Нам у вочы ціхі вечар свеціць,

Старасць нашы будні сцеражэ.

Ну, а ўнукі — гэта наша радасць,

Як вясенні малады пабег,

Заўтра залатога далягляду,

Шлях у светлы і прывабны век.

Колькі новага! Якое шчасце

Бачыць бляск жаданых, новых дзён...

Ўнукі нашы, вам узяць разгон —

Мост да зорных нашых мар пракласці.

1970 г.


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан