epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Ўспамінала я ў суме...»

Ўспамінала я ў суме

Погляд ясны і смелы,

Хлопец, хлопец... Прыгожыя вочы,

Чым мяне ты сурочыў?

Цэлы вечар і ноч, аж да рання,

Пад уладай сустрэчы,

Мару я аб паўторным спатканні

І — заснуўшы пад вечар —

Бачу ў сне яго сінія вочы,

Губы з ветлай усмешкай...

Быццам ён падысці ка мне хоча,

Вейкі чорнаю стрэшкай

Апусціў на гарачыя вочы —

А з іх полымя выбухнуць хоча...

Вось і ўсё...

Так спаткаюцца людзі,

Мары на шчасце настрояць,

Потым жыццё іх астудзіць,

Ў холад адзене спакою,

Сцёршы мар асалоду —

Йдзе жыццё сваім ходам...

1964 г.


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан