epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Успаміны аба мне не болем...»

Успаміны аба мне не болем,

Не тугой падуць табе на грудзі,

Ветрыкам яны духмяным з поля

Ў летні поўдзень твар табе астудзяць.

Крыўды нашы ўжо даўно паснулі,

Даравалі мы даўно ўсе віны,

Хай жа сёння нашы успаміны

Шчасцем прошлым душы нам атуляць.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан