epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Вялікай Радзіме

Ты мне адкрыла шырокія далі,

Далі шырокія ты мне адкрыла!

Зор пяцікутных мне промні

заззялі,

Сцягам сваім ты мяне атуліла.

Гордай была ты!

Мужнай была ты!

У горы вялікім была ты

нязломнай...

Год сорак пяты быў шчасцем

крылаты

І перамогай тваёй векапомны.

Кожнаю жылкай з табою навекі

Звязана моцна,— твая назаўсёды,

Покуль не сплюшчу ў сне вечным павекі,

Жыць для цябе — вось душы асалода!

Кожнаю думкай і мараю кожнай

Жыць для цябе — сэрца вернага стукам,—

Ўсё, што я маю, што даць табе можна,

Ўсё для цябе — светлай, мужнай і чыстай.

Так з ручайкоў нараджаюцца рэкі,

Рэкі нясуць свае воды у мора,

Моц твая ўся — у руках чалавека,

Моц чалавека — радзімы

прасторы...

Ленінскай воляю мудрай узнята,

Светач надзеі для цэлай планеты.

Ўзносіш ты ў гербе рабочым,

крылатым

Сімвал свабоды для цэлага свету.

1973 г.


1973

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан