epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Вятлінкі

Зялёнымі штандарамі

узняты да гары,

Хістаюцца пад хмарамі

вятлінкі гібкіх тры...

Пялешчуцца лісточкамі.

Цярэбяць іх вятры.

Сцюдзёна! Зябнуць ночкамі

вятлінкі гібкіх тры.

Вясна. А неба хмурыцца.

Дождж хвошча на кары...

І ліст да ліста туліцца.

Дрыжаць вятлінкі тры!

— Вось толькі б дачакацца

цяплейшае пары,

З бяссіллем нам расстацца,—

шумяць вятлінкі тры.

— І вырасці магутнымі,

як гэты дуб стары!

З каронамі нягнуткімі

стаялі б мы — ўсе тры!

1952 г.


1952

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан