epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Вербы

Не шуміце, вербы, над вадою,

Не раняйце лісце залатое,

Ў вашым шуме сумнай скаргі многа

Аб згаранні лета залатога.

Раз за разам падаюць дадолу

Лісця з шэлестам ціхім і кволым.

Зімка снегам ногі вам атуліць,

Апране у белую кашулю,

Ўсе галінкі інеем адзене,

У зямельцы зберажэ насенне,

Каб вясной шумелі вы вясёла,

Над вадой устаўшы стройным колам.

1938


1938

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан