epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Засвяці мне бляскам твайго зроку...»

Засвяці мне бляскам твайго зроку,

Дакраніся цёплаю рукой,

Добрым словам сэрца супакой,—

Доўга быў ты ад мяне далёка.

Мне здавалася, не варта жыць,

Калі ты не побач...

І праз годы

Сэрца прагне шчаснай асалоды

Быць любімай і самой любіць.

Больш, чым у сваё пачуцце, веру...

У цябе... другая ёсць сям’я,

А ў мяне — зачыненыя дзверы...

Гэта так! А толькі ў сэрцы ёсць

Тое, што навекі нас звязала:

Наша юнасць, наша маладосць

І пачуцце яснага накалу.

1969 г.


1969

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан