epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Змоўкла ўсё, навокал ціша...»

Змоўкла ўсё, навокал ціша.

Ноч даўно сышла на свет.

Ды не змог заснуць паэт,

Нейкі рытм душу калыша.

 

Чыстым звонам ручайковым

Акрыляецца радок —

З сэрца б’е і рвецца ў слова

Электрычнай сілы ток.

 

Так паэт складае песні,

Калі людзі ўночы спяць.

Клён гамоніць так на ўзлессі,

Хвалі мора так шумяць.

 

І ў душы яго прачулай

Так жа льецца проста спеў,

Як той ціхі пошум з дрэў,

Покуль сэрца не заснула.

1956 г.


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан