О не, я не магу, ў мяне не хопіць сілы
Вырваць з душы маёй і з сэрцайка майго
Маю любоў к табе, твой вобраз дзіўны, мілы...
О не, я не магу - не вырву я яго!
На мысль адну аб тым ад болі сэрца млее...
Нашто ж, нашто было цябе мне палюбіць?
Тваёй быць не магу - на то няма надзеі, -
А без цябе... О не, я не магу так жыць!
1914