epub
 
Падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйло

«Рабіна надзела каралі...»

Рабіна надзела каралі

І ўстала ля самай дарогі.

Пыхлівыя клёны кідалі

Ёй золата лісцяў пад ногі.

А золата ёй не патрэбна,

Яна ні лістка не падыме...

Мароз яе інеем срэбным

Адзене - і дар яна прыме.

А сёння стаіць вось у сонцы

І вочы красою чаруе.

Такую не ўзяць за чырвонцы, -

Душу аддасі за такую.

 

1966

 




Беларуская Палічка: http://knihi.com