epub
 
Падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйло

«Вочы шэрыя, а бляск іх - залаты...»

Вочы шэрыя, а бляск іх - залаты...

Льецца ён на лес, на дрэвы, на кусты,

Асвятляе ўздым пагоркаў, схіл далін,

І гаі, і каласістыя палі.

Месяц промні, як качэлі, апусціў,

Села ў іх - такая светлая, на здзіў!

Хустка сіняя у зорках залатых,

Быццам з золата чырвонага літых.

Адбіваюцца яны у хвалях вод,

Быццам купал неба скінуўся на спод.

Ночка, ночка... Да чаго ж прыгожа ты

У таемным ззянні зорак залатых.

 

1952

 




Беларуская Палічка: http://knihi.com