epub
 
падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

"Які ж то вецер буйны грае..."

Які ж то вецер буйны грае

Ад Дзвіны, Сожы да Карпат?

Яко то ліха вызірае

І з тых мужыцкіх бедных хат?

Гэй жа ўраз! Гэй жа ўраз!

Гукнямо,

Каб усе сляпыя нас пазналі! (2)

Мы тыя, што ўсіх вас кормім,

За ўсіх вас церпімо;

Мы тыя хлопцы-радыкалы,

Што скінем цямноты ярмо.

Гэй жа ўраз! Гэй жа ўраз!

Гукнямо,

Каб усе сляпыя нас пазналі! (2)

Мы тыя бедныя рэкруты,

Гарматна мяса на вайну,

Каторых цар і доля люта

Жане за мора ў чужыну.

Гэй жа ўраз! Гэй жа ўраз!

Гукнямо,

Каб усе сляпыя нас пазналі! (2)

1905 г.


1905

Тэкст падаецца паводле выдання: Каганец К. Творы / Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. - Мн.: Маст. літ., 1979. - 264 с.
Крыніца: скан