epub
 
падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

"Сонейка прыгрэла..."

Сонейка прыгрэла,

І вясна настала.

Траўка зарунела,

Зіма дзесь прапала.

Ластаўка з выраю

Пад радную стрэху

Весела шыбае,

Нам нясе уцеху.

Родны край вітае,

На ўзярэддзі сеўшы.

Летучы да дому,

Дзе ўзгадавалася,

У нашу краіну,

Прыгод не ўбаялася.

23.ІХ.1906 г.


1906?

Тэкст падаецца паводле выдання: Каганец К. Творы / Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. - Мн.: Маст. літ., 1979. - 264 с.
Крыніца: скан