epub
 
падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

Страшнае заклінанне

Васіліха ўстала заранне, досвіту, бо ў яе сёння работы гібель,— ведама, як перад першаю куццёю: трэба і хату прыбраць, і верацёны пахаваць, каб ніхто ніводнага не ўбачыў,— а то бяда, бо верацяно нясхованае на коляды перакінецца гадзюкаю, і будзе ўсё лета лякаці. Трэба кудзелю схаваці, каб каляда ліха не натварыла. Ды ці мала ў гэты дзень работы ўсялякай?..

Падаткнуўшы спадніцу, Васіліха спраўна чысціла, скрэбла, мыла, кідалася з кута ў кут і ўсю работу перасыпала лаянкай, як то: «А каб цябе! а бадай цябе!» або: «Каб цябе чэрві стачылі! Бадай цябе халера задушыла! А каб цябе качар таптаў!» Дый яно-то і было за што лаяцца: маўляў бы, уся жывёла хатняя заўзялася рабіці ва ўсім наперакор. Тутака куры ўзляцелі на чыста вымыты стол, там трацячок Янка перавярнуў дзежку з мукою і, усеўшыся ў аднэй кашульцы доле, стаў мукою выводзіць па зямлі хітрыя ўзоры. Дый сам Васіль сёнечы няйнача падвараны снуе і работы сабе не знойдзе. І цікавасць, з ім зрабілася гэта са ўчарашняга дню, як да споведзі схадзіў і прычасць прыняў.

Васіліха не вытрывала: дала пляскача Янку і напусцілася ў злосці на Васіля:

— Што ты снуеш, як мара якая? Ці табе работы нямашака?!

Васіль, узняўшы галаву, вачыма ўставіўся на жонку, як бы штось згадаці хацеў, а далей прамармытаў: «Чаму ж?!» Ды зноў даўся ў думу.

Са ўсяго відаць, што Васіль вялікую думу на ўме мае, катора яго саўсім апанавала і не дае яму дзелам заняцца. Недарма ён апошнім часам усё са Сцяпанам сябруе, з самым страшным чалавекам на сяле.

Сцяпан — вядзьмак: ён можа з чалавекам усё зрабіць, а да таго ж ён служыць у дварэ лесніком і мае загаворану стрэльбу, на каторую сама бяжыць зверына і з каторай ніколі не спудлуеш. Яго то Васіль і частуе заўсёды гарэлкаю ў карчме і вядзе з ім сакрэтныя размовы.

Што ж гэта за дума Васіля мучыць і навошта ён з Сцяпанам гэтак сябруе? А гэта дзеля таго, што Васіль заўзяты стралец і яму хочацца вельмі такой загаворанай стрэльбы, як у Сцяпана. Вось ён і давай таго прасіць, каб яму стрэльбу загаварыў...

........................................................................................................................................


1887

Тэкст падаецца паводле выдання: Каганец К. Творы / Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. - Мн.: Маст. літ., 1979. - 264 с.
Крыніца: скан