epub
 
падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

"Жайваронча малы..."

Жайваронча малыЖайваронча малы,

Птушачка ты гожа,

Як чуць свет займецца,

Узнімешся з збожжа,

Над нівай ўзаўешся,

З песняй дзень спаткаеш,

Весела ратая

У полі прывітаеш.

Песняю сваёю

Яму чэсць узносіш,

Ды уцеху людзям

Ёю ж бо прыносіш.

20.ІХ. 1906 г.


1906

Тэкст падаецца паводле выдання: Каганец К. Творы / Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. - Мн.: Маст. літ., 1979. - 264 с.
Крыніца: скан