epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Акула

Прысяга маладога беларуса

("БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЭТА", Менск, 28.6. 1943 г.)

Перад будучыняй нашай, перад родным краем

Прысягаю аж да сьмерці служыць роднай справе

Працай, сілай маладою буду памагаці

Каб на попеле нязгоды лёс наш будаваці.

Калі-ж здарыцца патрэба бараніць краіну

Я для волі, для народу пракладу сьцяжыну

Бяда, гора мне ня страшны, бо нядолю знаю

Дык змагацца за свабоду жыцьцём прысягаю

 

Міхась Козыр

 


1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Кастусь Акула. Усякая ўсячына. Выданьне "Пагоні", Таронта, 1984, ISBN 0-96908969-6-2
Падрыхтавана: Раман Кардонскі