epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Акула

Вяльля

("РАНІЦА", Бэрлін, # 21 (183), 21.4. 1944 г.)

Вецер ціхі, лагодны купаецца ў хвалях,

Махам крыльля пяшчотна ласкае іх гладзь,

Косы сонца ў вясновых цудоўных каралях

Рассыпаюцца ў тонь, каб з вадой пагуляць.

 

Плыве ціха Вяльля, поўна велічы, казкі,

Палыскуе блакітам чароўна ў далі,

Вее подыхам лёгкім, чуцьцём дзіўнай ласкі

Да радзімае маці, крывіцкай зямлі.

 

Адказы аўтарам

М. Козыру. - З прысланых вершаў друкуецца толькі "Вяльля". У іншых - зашмат празаізмаў, неапраўданых перабояў рытму і іншых няўправак. Прыклады лёгка можаце знайсьці самі, асабліва ўспомніўшы тыя парады, якія Вам даваліся некалі ў Менску ў рэдакцыях "Беларускае Газэты" і "Голасу Вёскі" (прывітаньне ад старых знаёмых!).


1944

Тэкст падаецца паводле выдання: Кастусь Акула. Усякая ўсячына. Выданьне "Пагоні", Таронта, 1984, ISBN 0-96908969-6-2
Падрыхтавана: Раман Кардонскі