epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Акула

За волю!

Беларуска-Амэрыканскім Вэтэранам

 

Пазьмятаў час сьляды гулкіх бітваў,

Толькі сэрца крывавіць, баліць, -

Гаспадарыць маскаль ненасытны

На пакутнай, забранай зямлі.

 

Зьдзекі й глум, і забойствы, праклёны,

І лютуе з ГУЛАГу бандыт,

Ярмо цягне каслгасны прыгоньнік,

І сыцее партыйны найміт.

 

Шумяць сумна лясы Налібокаў,

Песьціць Нёман свае берагі,

А выгнанцу ў чужыне далёкай

Сьніцца страчаны край дарагі.

 

Але мы на зямлі Вашынгтона

Прадаўжаем за волю паход,

Бо змаганьне дасьць шчодрыя плёны,

Будзе вольным ізноў наш народ!

 

Мы - выгнанцы з раськіданых гнёздаў,

Каліноўскі нам даў запавет.

Бог із намі, а голас народу,

Што ў змаганьні, пачуе ўвесь сьвет.

 

Мы гаворынм із поўнай навагай

Тым, што з нашых жывуць мазалёў:

Выбірайся, сусьветны "брадзяга",

З нашых сёл, гарадоў і палёў.

 

Ты ня зглуміш народ наш вялікі,

І ня змусіш нас больш сьпіны гнуць,

А за прошлае будуць разьлікі,

Бо расплаты табе ня мінуць!

 

Вось чаму на зямлі Вашынгтона

Прадаўжаем за волю паход:

Прыйдзе час і паўстануць мільёны,

Будзе жыць Беларускі Народ!

 

Сакавік, 1983 г.

 


сакавік 1983

Тэкст падаецца паводле выдання: Кастусь Акула. Усякая ўсячына. Выданьне "Пагоні", Таронта, 1984, ISBN 0-96908969-6-2
Падрыхтавана: Раман Кардонскі