epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"А нам загад нязменны..."

А нам загад нязменны —

жыць,

Ні ў век не забываць,

Што лёс наш —

радасці служыць,

Вёсны веснаваць.

 

Ісці няспынна ў даль дарог,

У свет свой дарагі.

А што за радасць —

без трывог?

Без вечнае тугі?

 

Няхай жа стрэне нас заўжды

Наш дзень — бы ўпершыню.

Няхай у душах праз гады

Не менее агню.

 

Няхай усё, чым рады свет,

Чым ёсць нам даражыць,

Адорыць сонцам

шлях і след

Бясконцай прагі — жыць...

 

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан