Ападзе барвяніцай рабіна на дол
І застыне ў чаканні
спатканняў вясновых.
А дзяўчына па раніцы прыйдзе ў дуброву
Буйных ягад насыпле паўнюткі прыпол.
Будзе весела ўсім за вясельным сталом.
І дзяўчыну жаніх пацалуе у губы.
А рабіна...
І яна б перабралася к дубу...
У вясну дарагую
з цяплом і святлом.
1963