Цалуйцеся, людзі, часцей,
Не адкладайце галубіцца.
Будзьце прасцей, будзьце прасцей,
Пакуль любіцца.
Не трэба, не трэба чакаць
Чагосьці, што ў мроі хаваецца.
Умейце шукаць, умейце шукаць
Тое, што ў вас маецца.
Я не прарок і не жрэц,
Сам ад трывогі пакутую.
А таму крычу:
— Нясіце вянец,
Нясіце мужна вянец
З радасці
і дарагога смутку!
1964