І колькі б хто ні кідаў бруду
У свет лятункаў, свет надзей,—
Ты будзеш вечна сэрцаў цудам,
Каханне, жыць сярод людзей.
Ты шызым птахам будзеш сніцца,
І гімнам шчасця ліцца ў медзь,
І ў жылках ясным сонцам біцца,
І ў слёзах словам веры спець.
І нават там, дзе бой суровы,—
Гармата, сціхнуўшы, ўздыхне.
Бо прад тваёй прарочай мовай
Каго туга не ўскалыхне?