Я не шукаў ніколі бога
І залатых яго ікон.
Адно туга —
дарог трывога —
Заўжды гукала ад акон.
Ісці, ісці — усё спачатку
Рабіць: шукаць, спяваць і днець.
І загарацца без астатку,
І да астатку палымнець.
І хоць, магчыма, самы першы
Я на шляхах яшчэ не быў,
Але скажу: не толькі ў вершах
Я край свой бачыў і любіў.