беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Як белая ружа,
з пяшчотай заглянула ў вочы,
Як сіняя хмарка,
прабегла, бы цень, над чалом,
Як чыстая слёзка
упала, заззяла на вейках,
Як ціхі праменьчык,
прыйшла разбудзіць на світанку,
Як весняя мара,
у сэрца ўвайшла назаўжды...
1979
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая