Яшчэ раз спаткацца
Са светлым і звонкім юнацтвам.
Яшчэ раз адчуць
Палымянасць імкнення ў жыцці.
Вялікае шчасце —
Душою наноў нараджацца,
Бясконцае шчасце —
З юнацтвам наперад ісці.
Юныя ленінцы,
Калі загрымяць барабаны,
Калі вашы горны
Ўладарна паклічуць у строй,—
Заўсёды, паверце,
Між вас я,
як вы, ўсхваляваны,
І з вашаю песняй —
Як з самаю добрай сястрой.
Хай славіцца шчасце —
Юнацкая, шчырая вера,
Бясконцае шчасце —
Гарачы ў душы неспакой.
Іду сярод вас,
Адчуваю сябе піянерам —
Шукальнікам новых
Шляхоў дзеля праўды людской!..
1978