Зямля шырокая, палі жытнёвыя,
Лугі мурожныя, бары сасновыя,
Азёры ў схове лясоў зацененай —
Як сонца волі, як даль вясновая,
Усё тут яснае, усё тут новае,—
Гэта мой родны калгас імя Леніна.
Вітанні — шчырыя, а ўсмешкі — добрыя,
А рукі — здатныя, а сэрцы — харобрыя,
Жыццё тут намі навечна зменена:
Куды ні глянеш — краса народная,
Куды ні пойдзеш — сям’я ўсё згодная,—
Гэта мой родны калгас імя Леніна!
Зямля шчаслівая, зямля цудоўная,
Жыццёвай мары і сілы поўная,
Дзе злыбяда ўжо ніколі не стрэне нас,
Цвіце садамі, шуміць разлогамі,
Ідзе зялёнымі ўдаль дарогамі
І славіць Кастрычнік, і славіць Леніна.
1957