На ўсю плошчу: га-га-га...
Гэта што за войска?..
Без камашаў на нагах
Крочыць так геройска?..
А важак які! Важак!
Глянь — сягае важна як!
Крочыць з гонарам, шыпіць,
Ні на кога не глядзіць!..
Шыю выгнуў напярод,
Маўляў, вось я, бач-ка!
— Уцякай! — сігналіць кот
Сябруку-сабачку...
Раптам выбегла з дзвярэй
Шчырая Катруся.
Ды з прутком туды хутчэй:
— Ну-ка, гыля, гусі!
Гыля, гыля, арш, чародка,
На балонне, на лужок!..
Ну, а вам, сабачка й котка,
Вот —
салодкі піражок!..
1985