Ленін радзіўся, калі крыгалом
Край вызваляў ад зімы.
Днём гэтым будзіць раскованы гром
Кожны закутак нямы.
Ленін радзіўся, калі ў вышыні
Цёплая сцелецца сінь.
Днём гэтым сонца нясе,
як з сяўні,
Зерні святла для краін.
Ленін радзіўся, каб вечна гады
Дні абнаўлялі і час,
Ленін вялікі
прыйшоў назаўжды
Ў сэрцы —
для кожнага з нас.
Ленін радзіўся для ўсіх —
і для тых,
Хто яшчэ прыйдзе ў свой век.
Ён — тая вечнасць,
што ў справах сваіх
Творыць змагар-чалавек.
Пройдуць часы, многа дзён адплыве,
Толькі не сціхне як гімн:
— Ленін радзіўся, Ленін жыве,
Заўтрае нашае з ім!
1968