Калі яна у сэрца мне запала,
Калі на ўсё жыццё зачаравала,
Цудоўная, як радасць
напрадвесні,—
Матчына песня?
Таго не помню. Толькі добра знаю,
Што ўсёй душой любіць цябе, мой краю,
Мяне з маленства навучала ўмесьне
Матчына песня.
Нялёгкі выпаў лёс на нашу долю,
Хто звяў ад слёз,
а хто памёр у полі.
Але жывых вяла да родных весніц
Матчына песня.
Яна глытала дым у пекле бою.
Праз жах, праз гора, сцежкаю любою
Ішла са мной да перамогі весняй
Матчына песня.
І знаю я, што на шляху жыццёвым
Я ўсё змагу, усё вярну нанова,
Бо ў сэрцы б’ецца
радасным прадвеснем
Матчына песня.
1945