Матуля, як хачу я зараз,
Каб і ў галошанні завей
Прыйшоў мой голас, голас мары,
На твой сівенькі юбілей.
Я пасылаў зімой і летам
Паклон табе, твайму жыллю.
А сёння песню шлю вось гэту,
Табе вось гэта слова шлю.
Жыві, ступай, на ўцеху сыну.
У векавечны шлях святла.
І я тады жыцця не кіну,
Каб ты самотнай не была.